Агенцтва БЕЛТА растыражавала заявы сакратарыяту афіцыёзнага Саюзу журналістаў у адказ на заяву Літвіной, хоць ні словам не інфармавала ані пра суд над Паляковай, ані пра яе смерць, ані пра саму заяву Літвіной.

Сакратарыят Беларускага саюза журналістаў выступіў з заявай у сувязі з публікацыямі ў апазіцыйнай прэсе і заявамі старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Жаны Літвіной з нагоды трагічнай смерці праваабаронцы Яні Паляковай.

Як піша агенцтва БелТА, у заяве падкрэсліваецца, што гэта робіцца «для самарэкламы і ў палітычных мэтах».

«Ігнаруецца той факт, што адразу ж пасля суду над Паляковай, якая здзейсніла ілжывы данос на супрацоўніка міліцыі Віктара Пугачова, радыёстанцыя «Свабода» выступіла з матэрыялам, у якім утрымліваецца абразлівая характарыстыка Паляковай. Зараз кіраўнік БАЖ Жанна Літвіна і прадстаўнікі некаторых інтэрнэт‑выданняў перакладаюць адказнасць на дзяржаўныя СМІ. Гэта, па меншай меры, некарэктна!», — адзначаецца ў заяве.

Сакратарыят Беларускага саюза журналістаў лічыць, што любая з’ява ў жыцці мае фактычную аснову і ацэньваецца, перш за ўсё, з прававога пункта гледжання, і з такіх пазіцыяў павінна быць ацэненая любая публікацыя СМІ.

«Тое, што зараз шумна, тэндэнцыйна і бяздоказна робяць кіраўнікі БАЖ і іншых апазіцыйных структураў вакол бяды, якая здарылася з Яняй Паляковай, нагадвае ашалелыя скокі на костках і таму з’яўляецца амаральным. Мы лічым, што поўную і аб’ектыўную карціну таго, што здарылася, можа даць толькі афіцыйнае расследаванне. Эмоцыі і адкрытае палітыканства тут недарэчныя. Тым больш недапушчальная спекуляцыя на чужым горы», — кажацца ў заяве сакратарыята Беларускага саюза журналістаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?