У Кітаі часова закрылі камунікацыю яшчэ двух гарадоў з-за віруса 2019-nCoV, а Пекін адмяніў усе святы з нагоды Кітайскага новага года. Пра гэта паведамляе Reuters.

У прыватнасці, улады краіны адмянілі аўтобуснае і чыгуначнае злучэнне з горадам Хуанган, дзе пражывае каля сямі мільёнаў чалавек, і горадам-мільённікам Эчжоу у правінцыі Хубэй.

У гэты ж час урад сталіцы краіны — Пекіна — адмовіўся ад правядзення ўсіх буйных навагодніх мерапрыемстваў, уключаючы храмавыя кірмашы.

Паводле апошніх звестак, колькасць загінулых ад кітайскага каранавіруса 2019-nCoV ўзрасла да 17 чалавек

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?