Праект рэканструкцыі Купалаўскага тэатра шакаваў грамадства. Наконт гэтай самай незразумелай прыбудовы, якая зойме частку Александраўскага скверу, з публікай вырашылі не раіцца.

Ідэя павялічыць функцыянальнасць тэатра з дапамогай мадэрновай прыбудовы — не ноў‑хаў беларускіх архітэктараў. Такія ж думкі прыходзілі ў галаву іх калегам з Расіі і Украіны.

Ва Украіне своеасаблівай ахвярай радыкальных прапаноў ледзь не стаў Кіеўскі акадэмічны тэатр драмы і камедыі. Зразумеўшы, што будынак тэатра ўжо аколены сучаснымі будынкамі, архітэктары збіраліся дабудаваць да яго такую ж сучасную частку.

На час крызіса планы рэканструкцыі прыпыненыя. Больш за тое, артыстам не выплачваюцца грошы, а тэатру пагражае закрыццё.

У Маскве ж спрэчкі вакол рэканструкцыі сусветна вядомага Вялікага тэатра працягваюцца і зараз. Нагадаем, што тэатр зачынілі на рэканструкцыю ў ліпені 2005 года, таму што больш за 70% тэрыторыі будынка аказаліся непрыдатнымі для далейшай працы, а пад самім тэатрам сабралася шмат вады. Планавалася паспець да гэтага года, але крызіс перасунуў тэрміны яшчэ як мінімум да 2011 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?