Сёння бліжэй да 8-й раніцы пад Мінскам, ля пасёлка Прывольны, адбылося дарожна‑транспартнае здарэнне, якога, здаецца, яшчэ не было ў Беларусі: на трасе Мінск—Магілёў сутыкнулася адразу 37 аўтамашын.

Дзякуй Богу, смяртэльных зыходаў няма, больш за дзесятак чалавек атрымалі траўмы рознай ступені.

На месца здарэння тэрмінова прыбыў начальнік ДАІ Беларусі Юрый Літвін. Вінаватыя ў надзвычайным здарэнні пакуль не ўстаноўлены, работы па «расцягванні гармонікаў» даішнікам хопіць не на адну гадзіну.

Журналісты «Народнай волі» пагаварылі з многімі пацярпелымі. Усе спасылаюцца на туман, праз які нічога не было бачна літаральна за 3—5 метраў. Першую пачало «насіць» па трасе легкавушку, за рулём якой сядзела жанчына. Праўда, яна сцвярджае, што яе зачапіла фура «Сканія».

«Жалезарэзка» — не «мясарэзка». Куды горш было б, калі б загінулі людзі. На шчасце, усё абышлося без ахвяраў.

Фота Віталя Гарбузава, Народная воля

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0