— Я працаваў у гітарнай краме «Кемптэрз», Лі часта заходзіў, і мы падоўгу гутарылі пра музыку. Дэйв Карыган далучыўся да нас як басіст. Ён граў з намі да мінулага году, покуль ня вырашыў сысьці. Яго вабілі падарожжы. Менавіта мы ўтрох сфармавалі гурт «Spacehopper». Марцін прыйшоў праз два гады, Рыч — у якасьці бубнача, вызваліўшы ад гэтай ролі Лі, якому даводзілася быць бубначом і сьпеваком адначасова. Лі стаў нашым фронтмэнам, зьмяніўшы бубны на гітару. Гэта дазволіла нам зрабіць насычаным гук. Мы зьмянілі назву на «Belarus» — узьніклі праблемы зь мінулым лэйблам.

— Чаму «Belarus»?

— Мы проста выбіралі назвы са сьпісу і ніколі па-сапраўднаму гэта не абдумвалі — проста палюбілася слова «Belarus». Але цяпер мы куды больш ведаем пра гэту краіну, ейны народ, прачытаўшы шмат артыкулаў у Інтэрнэце. Да таго ж Аляксандар Глеб тут гуляе за «Арсэнал».

— Якія вашыя музычныя зацікаўленьні? Што ты слухаеш апошнім часам?

— Мы ўсе слухаем багата розных музычных стыляў і заўжды абменьваемся кружэлкамі новых цікавых гуртоў, якія знаходзім.

— Раскажы больш пра альбом «Communicate».

— Альбом выйдзе ўвесну. На дыску будзе 11 трэкаў, некаторыя гучаць, як сапраўдныя гімны. З намі граў струнны квартэт на трох трэках. Проста адлёт! Альбом адлюстроўвае тое, чым мы цяпер ёсьць як гурт. Мы шмат экспэрымэнтавалі, ужывалі мілагучныя гітарныя рыфы, узмацняльнікі, клявішныя. Людзі кажуць, што мы ствараем эпічную музыку, таму што мы робім сапраўдны аркестравы гук на сцэне. Гэты тэрмін не зьвязаны зь лірыкай, а хутчэй з мэлёдыкай і гучаньнем.

— Якія канцэрты вы плянуеце за межамі Каралеўства? Ці хацелі б выступіць у Беларусі?

— Я думаю, што любы гурт з радасьцю выступаў бы ў розных краінах.

— Якія-небудзь фінальныя словы нашым беларускім чытачам, сярод якіх, магчыма, зьявяцца і вашыя фэны?

— Перш за ўсё вясёлых Калядаў і з Новым годам! And rock on!..

Гурт складаецца зь Лі Алдэра (вакал, гітара), Мэта Кілфарда (гітара), Рычарда Войса (бас), Мартына Таўнсэнда (клявішы) і Рычарда Міліна (бубны). Крытыкі параўноўваюць «Belarus» з «Radiohead». У 2006 гурт выпусьціць першы поўнафарматны альбом «Communicate».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру