Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, які прадугледжвае ўнясенне змяненняў у пагадненне з Расіяй аб пастаўках прыроднага газу. Дакумент «Аб праекце міжнароднай дамовы», датаваны 23 студзеня, апублікаваны на партале pravo.by.

Гаворка ідзе аб парадку фарміравання тарыфаў пры пастаўцы газa ў Беларусь і яго транспартаванні па газаправодах, размешчаных на тэрыторыі нашай краіны. У якасці асновы для правядзення перагавораў з Расіяй аб экспарце газу ва ўказе называецца пагадненне ад 25 лістапада 2011 года.

Тлумачэнне сэнсу новага ўказа пакуль не апублікавана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0