Самалёт, што меў на борце больш за тону какаіну, ды ляцеў з Венесуэлы, разбіўся на поўначы Гандурасу, паведамляе агенцтва АР. Лётчык загінуў на месцы.

Мясцовыя ўлады кажуць, што самалёт быў наладаваны какаінам, большасць якога згарэла пры покрышу. Намеснік міністра абароны Гандураса паведаміў журналістам, што 2 верталёты амерыканскага бюро па змаганні з наркотыкамі (DEA), атрымаўшы інфармацыю пра характар грузу, наладзілі пагоню за кантрабандыстамі над горадам Эль-Негрыта, якая скончылася летальна для злачынцаў. Самалёт меўся адымчаць наркотык з Венесуэлы ў ЗША, зрабіўшы планавы залёт у Гандурас.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?