Шаноўнае спадарства!

«Дзеяслоў» ласкава запрашае Вас узяць удзел у вызначэньні лаўрэатаў прэміі «Залаты апостраф» за 2008 год.

Традыцыйна лаўрэаты вызначаюцца па трох намінацыях:

    лепшая паэтычная публікацыя,
    лепшая празаічная публікацыя,
    лепшы дэбют.
Адзінай умоваю застаецца патрабаваньне,
што тыя, хто раней атрымліваў літаратрную прэмію «Дзеяслова», другі раз намінавацца ня могуць.
Ранейшая ўмова,
што народныя і заслужаныя пісьменьнікі ня могуць намінавацца, здымаецца.

***

Прагаласаваць за ўлюбёнага аўтара можна пакінуўшы каментар да гэтага паста. Ананімы скрыняцца. Акрамя імя аўтара, пажадана пазначаць і назву публікацыі (альбо нумар, дзе яна друкавалася).

Галасаваньне доўжыцца да 25 сакавіка.
ДЗЕйнічайце!

Лаўрэаты «Залатога апострафа» мінулых гадоў:

Паэзія:
    Алесь Бадак (2003 г.);
    Алесь Пісьмянкоў (2004 г.);
    Віктар Сьлінко (2005 г.);
    Рыгор Сітніца (2006 г.);
    Андрэй Хадановіч (2007 г.).
Проза:
    Васіль Быкаў (2003 г.);
    Людміла Рублеўская (2004 г.);
    Леанід Дранько‑Майсюк (2005 г.);
    Вольга Іпатава (2006 г.);
    Канстанцін Тарасаў (2007 г.).
Дэбют:
    Глеб Лабадзенка (2003 г.);
    Усевалад Сьцебурака (2004 г.);
    Ганна Аўчыньнікава (2005 г.);
    Лізавета Дамініка‑Панамарова (2006 г.);
    Ірына Бельская (2007 г.).

Дзеяслоў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0