Кошт кватэр ва ўсіх мікрараёнах Рыгі апусцілася за адзнаку 1 000 еўра за квадратны метр.

Кошт неадрамантаваных кватэр дасягнуў 782 еўра за кв. м (990 даляраў), у параўнанні з лютым 2008 года цэны знізіліся на 52%.

Самыя дарагія кватэры па ранейшаму на Тэйце - 919 еўра за кв. м ($1 164), самыя танныя ў Балдэраі - 706 еўра ($894).

Сярэдняя цана на аднапакаёвыя і двухпакаёвыя кватэры складае ў Рызе 805 еўра/м2 ($1 020), а за трохпакаёвыя - 759 еўра /м2 (961 даляр).

Сярэдні заробак у Латвіі складае на сёння каля 710 даляраў бруднымі.

у Мінску, паводле звестак на 12 сакавіка, яна складала 1 658 даляры ў аднапакаёвай кватэры,
$1 632 - у двухпакаёвай кватэры, $ 1613 - у трохпакаёвай кватэры.

Сярэдні заробак у Беларусі складае каля 330 даляраў бруднымі.

Для параўнання:

у Маскве, паводле звестак на 9 сакавіка, – $4 996,

у Кіеве, паводле звестак на 9 сакавіка, $1926,

у Варшаве, звесткі на 31 снежня, – $2 400,

у Вільні, паводле звестак на 31 снежня, 2 690 даляраў.

У Таліне, паводле звестак на сярэдзіну лютага, сярэдняя цана квадратнага метра складае 1 290 даляраў, у цэнтры горада амаль удвая даражэй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?