У адной нацыянальнай газеце надрукаваная нататка «Веснавое паляванне на птушку».

На якую птушку будуць паляваць? І няўжо ўсім калектывам будуць паляваць толькі на яе, адну-адзіную?

Тут мы маем справу з відавочнай калькай з расейшчыны. Гэта ў Расеі палююць на птицу, на зверя, нарыхтоўваюць ягоду, збіраюць чернику і малину. Гэта ў расейскіх лясох много зверя развелось. У Расіі і гандлююць книгой.

У беларусаў палююць на птушак і звяроў, нарыхтоўваюць ягады, збіраюць (ці ходзяць у) чарніцы маліны. У беларускіх лясох развялося шмат (многа) звяроў. Беларусы гандлююць не адной кнігай, а кнігамі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру