Пра гэта сёння журналістам паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення Азіі і Афрыкі МЗС Ігар Белы, піша БЕЛТА.

У правінцыі Хубэй знаходзіцца дзевяць грамадзян Беларусі, з пяццю з іх устаноўлены тэлефонны кантакт. «Двое выказалі жаданне пакінуць гэтую правінцыю», — сказаў Ігар Белы.

Спецыяліст адзначыў, што агучыць дакладную колькасць беларускіх грамадзян, якія знаходзяцца ў Кітаі, немагчыма. Яны прыязджаюць у КНР з рознымі мэтамі, як індывідуальна, так і ў арганізаваных турах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0