Хакеісты «Гомеля» сталі апошнімі паўфіналістамі адкрытага чэмпіянату Беларусі.

12 сакавіка ў пятым матчы чвэрцьфінальнай серыі гамяльчане разграмілі гродзенскі «Нёман» з лікам 6:0 (Макроў, 1, 9, Пчалякоў, 17, буліт, Алецкі, 21, Я.Філін, 25, у большасці, Усенка, 54) і выйгралі серыю 3:2 (папярэднія гульні — 3:1, 1:2, 0:1, 3:0).

У паўфіналах згуляюць

«Юнацтва» — «Хімвалакно» і «Гомель» — «Металург».

Матчы серый да трох перамог пройдуць 14, 15, 18 і, калі спатрэбіцца, 19 і 21 сакавіка.

У Мінску — матч «Юнацтва» — «Хімвалакно» — гульні пройдуць у крытым катку ў парку Горкага.

Тут пройдуць матчы ў суботу і нядзелю. Пачатак а 13‑й.

Дзмітры Уласаў, БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0