Дапрацоўка новага законапраекта «Аб абароне персанальных даных» абмяркоўвалася 28 студзеня ў Палаце прадстаўнікоў. Дэпутаты плануюць разгледзець гэты дакумент у Авальнай зале на вясенняй сесіі, паведаміў журналістам намеснік старшыні профільнай парламенцкай камісіі Ігар Мартынаў, піша БелТА.

«Гэты закон закране абсалютна ўсіх грамадзян. Напрыклад, мы прыходзім у краму і, не задумваючыся, пакідаем свае персанальныя даныя, атрымліваючы якую-небудзь зніжкавую карту. А потым гэтая крама перадае персанальныя звесткі пра грамадзяніна ў іншую гандлёвую сетку без яго згоды. Чалавека могуць пачаць турбаваць, тэлефанаваць яму. Падобныя дзеянні будуць лічыцца правапарушэннем, і аператар, які збірае інфармацыю, будзе несці адказнасць. Чалавек, падаючы свае асабістыя даныя дзе-небудзь, павінен быць упэўнены, што яны будуць надзейна абароненыя і не будуць нікуды перадавацца. Пра гэта прапісана ў законапраекце», — распавёў дэпутат.

Паводле слоў парламентарыя, «новы закон закране ўсе сферы дзейнасці, дзяржаўныя і недзяржаўныя, — гэта праца банкаў, медыцынскіх устаноў і г.д.».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0