Пасольства Кітая ў Даніі выказала моцнае абурэнне ў сувязі з карыкатурай у газеце Jyllands-Posten, на якой пяць зорак на дзяржаўным сцягу Кітая замянілі выявай каранавіруса. Малюнак «абразіў Кітай і раніў пачуцці кітайскага народа», паведамілі ў дыпламатычным прадстаўніцтве, піша The Local.

Кітайскія дыпламаты лічаць, што свабода слова ў гэтым выпадку выйшла за межы этыкі і патрабуюць выбачэнняў за публікацыю малюнка ад выдання і ад аўтара.

Выданне адмовілася прасіць прабачэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0