Ён аднагодак Лукашэнкі. Нарадзіўся 13 сакавіка 1954 г. у Гомелі.

Скончыў электратэхнічны факультет Беларускага інстытуту інжынераў чыгуначнага транспарту. Доктар тэхнічных навук. Спецыяліст у галіне вакуумна‑плазменных тэхналогій.

Аўтар больш за 490 навуковых працаў і манаграфій. Акадэмік Міжнароднай тэхнічнай акадэміі.

Жанаты, мае дзве дачкі.

Працоўны шлях Сяргей Сідорскі пачаў майстрам зборачнага цэху на Гомельскім заводзе радыётэхналагічнага абсталявання, дырэктарам якога потым стаў.

З 1992 — гендырэктар навукова‑вытворчага аб’яднання «Ратон» (Гомель). У 1998—2001 гг. — намеснік старшыні, першы намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкаму. З 2001 г. — намеснік прэм’ер‑міністра Рэспублікі Беларусь, з верасня 2002 г. — першы намеснік прэм’ер‑міністра.

Са снежня 2003 г. — прэм’ер‑міністр Рэспублікі Беларусь. На гэтай пасадзе кіруе самы працяглы тэрмін за часамі незалежнай Беларусі.

Кебіч быў прэм’ерам чатыры гады (праўда, тады гэта была пасада дэ-факта кіраўніка дзяржавы), Міхаіл Чыгір — два гады і чатыры месяцы, Сяргей Лінг — роўна тры гады, Уладзімір Ярмошын — паўтары году, Генадзь Навіцкі ‑‑ няпоўныя два гады.

Біяграфія паводле Вікіпедыі і БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0