Аляксандр Лукашэнка накіраваў пасланне Старшыні КНР Сі Цзіньпіну, паведамляе БелТА.

«Дарагі сябар, трывожныя весткі аб распаўсюдзе ў Кітаі каранавіруса нікога не пакінулі абыякавым у Беларусі. Ад імя беларускага народа і ад сябе асабіста выказваю глыбокія спачуванні сем'ям памерлых, жадаю найхутчэйшага выздараўлення захварэлым. Мы захапляемся мужнасцю кітайскага народа і высокай эфектыўнасцю дзеянняў кіраўніцтва КНР у барацьбе з гэтым новым, не вядомым раней небяспечным захворваннем», — гаворыцца ў пасланні.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што з пачуццём салідарнасці і сяброўскай падтрымкі беларускі бок прыняў рашэнне накіраваць у Кітай гуманітарны груз са сродкамі індывідуальнай абароны і гэтак запатрабаванымі сёння медыкаментамі. «Няхай гэтая дапамога, якая ідзе ад чыстага сэрца ўсіх беларусаў, дазволіць дружалюбнаму кітайскаму народу справіцца з выпрабаваннямі. Мы гатовыя і далей вас падтрымліваць у пераадоленні гэтых часовых цяжкасцяў. Толькі скажы, што яшчэ мы маглі б зрабіць для вас. Беларусь заўсёды будзе надзейным і адданым сябрам Вялікага Кітая!» — падкрэсліў беларускі кіраўнік.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0