Дзмітрый Варанюк, фота Сяргея Гудзіліна

Для Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі 2020 год пройдзе пад дэвізам #раЗАм, паведаміў падчас V Пленума ЦК БРСМ першы сакратар арганізацыі, член Савета Рэспублікі Дзмітрый Варанюк, піша БелТА.

«У найбліжэйшы час мы дамо старт нашаму новаму праекту #раЗАм. Мы разам, адзіныя, асабліва ў год, калі нас чакае шмат сур'ёзных падзей: 75-годдзе Вялікай Перамогі, Усебеларускі народны сход, выбары прэзідэнта. Безумоўна, усе гэтыя падзеі знойдуць адлюстраванне ў праекце БРСМ», — сказаў Дзмітрый Варанюк.

У рабоце пленума разам з моладдзю бяруць удзел кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Ігар Сергеенка, намеснік кіраўніка Адміністрацыі Андрэй Кунцэвіч, маладыя дэпутаты Палаты прадстаўнікоў — каманда саюза моладзі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна