25-гадовы жыхар Бабруйска спрабаваў скрасці аўтамабіль «Nissan Sunny» на вуліцы Інтэрнацыянальнай, паведамляе УУС.

Злодзей трапіў у аўтамабіль, адкрыўшы дзверы, і завёў яго. Праўда, далёка яму з'ехаць не ўдалося — праехаўшы каля 100 метраў, аўтамабіль захрас на газоне. Самастойна выбрацца ў мужчыны не атрымалася, таму ён пакінуў аўтамабіль на газоне.

Мужчына вярнуўся на паркоўку, адкуль скраў «Nissan», і абраў сабе новую мэту: мікрааўтобус Mercedes-Benz.

Транспарт выкарыстоўваўся ў якасці маршрутнага таксі, і так атрымалася, што заднія дзверы не былі зачынены. Праўда, на гэты раз красці машыну ён не стаў, а проста скраў скрыню з грашыма.

Грошы злачынец вырашыў патраціць на выпіўку і адправіўся ў магазін. Калі ж ён вярнуўся за дабаўкай, яго сустрэлі супрацоўнікі міліцыі. На яго завялі крымінальную справу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0