Фонд заснавальніка інтэрнэт-гіганта Alibaba і самага багатага жыхара Кітая Джэка Ма ахвяраваў 14,4 мільёна даляраў на распрацоўку вакцыны ад смяротнага каранавіруса.
2,8 мільёна даляраў атрымаюць Акадэмія навук Кітая і Інжынерная акадэмія Кітая на стварэнне вакцыны, астатнія сродкі будуць выкарыстаны для падтрымкі кітайскіх і замежных навукоўцаў і развіцця супрацоўніцтва ў галіне прафілактыкі і лячэння захворвання.
Alibaba таксама перадасць дзяржаўным навукова-даследчым установам свае вылічальныя магутнасці для барацьбы з каранавірусам.
Джэк Ма з'яўляецца самым багатым жыхаром Кітая з багаццем 38,2 мільярда даляраў.





