photo.bymedia.net

photo.bymedia.net

Прагноз надвор`я ў Беларусі на 14—16 сакавіка

Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 14 сакавіка ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, у асобных раёнах Брэсцкай і Гомельскай абласцей невялікія ападкі (мокры снег, дождж). Ноччу і раніцай месцамі туман, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўночна‑ўсходні 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу ад мінус 5 да плюс 1°C, месцамі да мінус 9°C, днём плюс 2—8°C.

У Мінску 14 сакавіка пераменная воблачнасць, без ападкаў. Ноччу і раніцай слабы туман, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночна‑ўсходні 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 2—4°C, днём плюс 3—5°C.

У наступныя двое сутак, 15—16 сакавіка, па краіне чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор`е. Пераважна без ападкаў, толькі 15 сакавіка ў Гомельскай, а 16 сакавіка днём у Віцебскай вобласці месцамі невялікія ападкі (у асноўным мокры снег). Ноччу і раніцай слабы туман, шэрань. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер 15 сакавіка паўночна‑ўсходні, 16 сакавіка — няўстойлівы 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 1—8°C, пры праясненнях да мінус 10—13°С; днём: 15 сакавіка плюс 7°C; 16 сакавіка плюс 2—7°C, па паўднёвым захадзе да плюс 9°C.

У Мінску 15 сакавіка воблачна з праясненнямі, без істотных ападкаў. Ноччу і раніцай слабы туман. Месцамі на дарогах галалёдзіца. Вецер паўночна‑ўсходні 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 4—6°C, днём плюс 2—4°C.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0