Генпракурор Беларусі Аляксандр Канюк упершыню пракаментаваў «цукровую справу». Зрабіў ён гэта тэлекампаніі «Беларусь 4. Гродна» падчас візіту ў Гродзенскую вобласць.

Канюк сказаў, што «пакуль не хоча анансаваць» некаторыя справы, але яны цяпер «на слыху ва ўсёй рэспублікі», падкрэсліўшы, што гэта звязана з вонкавай дэбітарскай запазычанасцю і тымі «махлярскімі схемамі, якія заключаюцца паміж нашымі кіраўнікамі прадпрыемстваў і контрагентамі, у асноўным расійскімі».

Нагадаем, што ў пачатку тыдня стала вядома пра імавернае знікненне ўсіх чатырох дырэктараў цукровых заводаў, а таксама дырэктара Беларускай цукровай кампаніі: 27 студзеня на працу не выйшаў ніводны.

Крыніцы: Затрыманыя дырэктары ўсіх чатырох цукровых заводаў Беларусі

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру