30-гадовай магілёўцы пагражаў забойствам знаёмы, з якім яна раней была ў рамантычных адносінах. Мужчына ўзяў нож і пагражаў ёй расправай, пры гэтым быў цалкам цвярозы. Жанчына звярнулася ў міліцыю, піша mogilevnews.by.

Высветлілася, што жанчына вырашыла разарваць адносіны з мужчынам, аднак ён быў катэгарычна супраць і прасіў даць яму другі шанец. Калі ён у чарговы раз прыйшоў да жанчыны, каб абмеркаваць сітуацыю, і наткнуўся на катэгарычнае супраціўленне, узяў са стала кухонны нож і пачаў пагражаць гаспадыні кватэры забойствам.

Дачакаўшыся, пакуль госць адыдзе, яна выклікала міліцыю. Раней 28-гадовы магілёвец прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці. На гэты раз яму не пазбегнуць крымінальнай адказнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0