kremlin.ru

kremlin.ru

Кантакты прэзідэнтаў Расіі і Беларусі ў найбліжэйшы час не плануюцца, але паміж Масквой і Мінскам ажыццяўляюцца кансультацыі на экспертным і высокім узроўні, паведаміў у пятніцу прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў, піша Інтэрфакс.

«Пакуль у найбліжэйшы час нейкіх кантактаў на найвышэйшым узроўні не запланавана. Разам з тым яны могуць з'явіцца, калі прэзідэнты палічаць гэта мэтазгодным», — сказаў Пяскоў журналістам.

Ён адзначыў, што «на экспертным і высокім узроўні кантакты ажыццяўляюцца». «Калі я не памыляюся, плануецца або зараз ідзе сустрэча нашага старшыні ўрада [Мішусціна] з яго беларускім калегам [Румасам] у Алматы. Таму кантакты ідуць», — заявіў Пяскоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0