У чацвер, 30 студзеня ў міліцыю патэлефанаваў 70-гадовы жыхар вёскі Стары Капыль. Ён распавёў, што па двары яго дома бегае буйны сабака, які ўжо ўкусіў мужчыну за руку.

На месца выехалі участковы, экіпаж ДАІ і супрацоўнікі ЖКГ. Сабаку спрабавалі злавіць, адвесці з двара. Але жывёла паводзіла сябе агрэсіўна.

Камунальнікі спрабавалі ўсыпіць сабаку, выпусціўшы ў яго з пнеўматычнага пісталета чатыры дроцікі са снатворным, але гэта не дало належнага эфекту, а толькі яшчэ больш раз'юшыла жывёлу.

Калі міліцыянеры ў чарговы раз наблізіліся, сабака кінуўся на ўчастковага інспектара міліцыі. Для абясшкоджання жывёлы міліцыянер ужыў табельную зброю.

Пацярпелага пенсіянера з ранай кісці даставілі ў бальніцу. Труп сабакі адправілі на ветстанцыю для правядзення адпаведнай экспертызы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0