Экс-прэзідэнта СССР Міхаіла Гарбачова абразілі словы прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, які падтрымаў пазіцыю Польшчы адносна Другой сусветнай вайны, паведамляе РБК.

«Чыім інтарэсам яно [выказванне Зяленскага] служыць? Палітыкі і гісторыкі, якія такое кажуць, абражаюць памяць тых, хто аддаў жыццё дзеля перамогі над фашызмам», — сказаў Гарбачоў.

Нагадаем, у Польшчы ў дзень 75-годдзя вызвалення нацысцкага канцлагера Аўшвіц-Біркенаў прэзідэнт Украіны заявіў: «Польшча і польскі народ першымі адчулі на сабе наступствы злачыннай змовы таталітарных рэжымаў. Гэта прывяло да пачатку Другой сусветнай вайны і дазволіла нацыстам запусціць смяротны махавік халакосту».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0