Лідар кампаніі «Гавары праўду» выказаў сваё стаўленне да ініцыятывы лідараў некалькіх апазіцыйных палітычных партый, якія збіраюцца сумесна вылучыць адзінага кандыдата ў прэзідэнты.

«Я рады, што ў нацыянальна арыентаванай часткі грамадства будзе свой кандыдат. У краіне ёсць частка грамадства, якой патрэбны нармальны нацыяналістычны кандыдат з яркай антырасійскай пазіцыяй. І вельмі добра, што гэтая частка грамадства будзе прадстаўлена на прэзідэнцкіх выбарах», — піша Дзмітрыеў.

Аднак ён адзначае, што ў «Гавары праўду» будзе свой кандыдат, які «будзе накіраваны ў першую чаргу на ўнутраныя змены ў краіне, сацыяльныя пытанні: як дзяцей вучаць, як людзей лечаць і дзе працаваць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0