Мастак Аляксей Кузьміч, той самы, які прыйшоў на адкрыццё выставы з таблічкай Мінкульта на інтымным месцы, зладзіў чарговую арт-акцыю. На гэты раз ён «прынёс сябе ў ахвяру» БРСМ. Мастак абвязаў галаву піянерскім гальштукам, прышпіліў да голых грудзей значок БРСМ і адправіў першаму сакратару арганізацыі Дзмітрыю Варанюку заяву на ўступленне. 

Як гэта каментуюць у БРСМ? «Наша Ніва» звярнулася да кіраўніка арганізацыі Дзмітрыя Варанюка. 

«У нас ніколі не было абрадаў пасвячэння. Але калі Кузьміч гатовы прыйсці ў арганізацыю праз боль і «ачышчэнне», то мы гэта разгледзім. Не ведаю, ці атрымаецца яго перавыхаваць, але дакладна зможам параіць добрага псіхатэрапеўта, — сказаў Варанюк. — БРСМ, дарэчы, уводзіць новае мацаванне значака — на магніце. Калі б ён троху пачакаў, можна было б абысціся без болю. Словам, па-сапраўднаму крэатыўным хлопцам мы заўсёды радыя». 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0