Старшыня Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандр Ярашук, які заявіў пра намер узяць удзел у прэзідэнцкай кампаніі, правёў незвычайную акцыю.

«Будучы прэзідэнт мые падлогу ў пад'ездзе. Навядзем парадак дома — навядзем і ў краіне», — напісаў ён.

Аляксандру Ярашуку 68 гадоў. Ён родам з вёскі Унучкі Камянецкага раёна. З першай адукацыі — аграном, з другой — палітолаг. Працаваў у Міністэрстве сельскай гаспадаркі і Мінскім аблвыканкаме. У 2002 годзе ўзначаліў Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў.

У 2001 годзе, калі яшчэ быў старшынёй прафсаюза сельгасработнікаў, вылучаўся на пасаду прэзідэнта, але не атрымаў рэгістрацыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0