У канцы 2008 года рэйтынг Аляксандра Лукашэнкі складаў 40,2%. Такія звесткі прывёў незалежны сацыёлаг Аляксандр Сасноў на III Сацыяльным форуме, што адкрыўся 14 сакавіка пад Магілёвам.
Зараз, паводле яго слоў, рэйтынг прэзідэнта «стабільна падае».

Апытанне праводзілася ў першай палове снежня 2008 года.

Паводле звестак А.Саснова, да прыхільнікаў цяперашняй улады аднеслі сябе 36,5% рэспандэнтаў, да праціўнікаў — 19,6%.
Астатнія не здолелі адказаць.

Індэкс даверу да прэзідэнта («давяраюць» і «хутчэй давяраюць») склаў 48,4%.

Галоўным адказным за пагаршэнне эканамічнай сітуацыі ў Беларусі 52,0% апытаных назвалі ўрад і 42,5% — прэзідэнта; 54% рэспандэнтаў лічаць, што ў краіне пачынаецца эканамічны крызіс.

А.Сасноў назваў парадаксальнай сітуацыю, калі насельніцтва краіны, нягледзячы на ўсе запэўніванні ўлад аб тым, што «эканамічны крызіс нас не закране», адзначае наступленне гэтага крызісу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?