Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Сёння кіраўніка руху «Разам» судзілі ў Партызанскім раёне Мінска. Разгляд справы адбываўся без удзелу палітыка, паведамляе spring96.org

У дадатак да 15 сутак арышту, якія былі вынесеныя палітыку 3 лютага, той жа суддзя Анатоль Барысёнак пастанавіў пакараць Сіўчыка ізноў жа арыштам на 15 сутак. Гэтым разам за ўдзел у акцыі 20 снежня, што прайшла вечарам на Кастрычніцкай плошчы Мінска.

Наперадзе ў Вячаслава Сіўчыка яшчэ тры суды, якія мусяць адбыцца ў судзе Партызанскага раёна 5, 6 і 7 лютага. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0