Ядзерная зброя — гэта выратаванне расійскага народа, яго культуры і храмаў. Пра гэта радыёстанцыі «Говорит Москва» сказаў старшыня патрыяршай камісіі па пытаннях сям'і протаіерэй Дзімітрый Смірноў.

Прадстаўнік Рускай праваслаўнай царквы патлумачыў расійскую традыцыю асвячаць ваенную тэхніку і боепрыпасы. Паводле яго слоў, Расія існуе толькі дзякуючы ракетам — калі б не яны, краіну б даўно знішчылі.

«Нас ратуюць толькі ракеты, караблі, падводныя лодкі, абсталяваныя ядзернай зброяй. Калі мы хочам знікнуць, то на здароўе… Гэта вельмі сур'ёзна», — заявіў Смірноў. Ён дадаў, што «зусім не кепска», калі са зброяй праводзяцца абрады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0