Паводле апытання Gallup, рэйтынг прэзідэнта ЗША Дональда Трампа дасягнуў 49%, што з'яўляецца максімальнай ацэнкай адабрэння дзейнасці прэзідэнта з моманту інаўгурацыі.
Адабраюць дзейнасць прэзідэнта 49%, не адабраюць — 50%, 1% апытаных не змог ацаніць дзейнасці прэзідэнта.
94% апытаных рэспубліканцаў адабраюць вынікі працы Трампа.
Сярод незалежных — 42% адабраюць працу Трампа. І толькі 7% зарэгістраваных дэмакратаў адабраюць дзейнасць прэзідэнта-рэспубліканца.
48% амерыканцаў ідэнтыфікуюць сябе як рэспубліканцы, а 44% — як дэмакраты.
Gallup адзначае, што павышэнне рэйтынгу Трампа можа быць звязана:
- з нядаўняй эскалацыяй у Іране: больш амерыканцаў адабрае (53%), чым не адабрае (45%) ваенныя дзеянні ЗША, у выніку якіх знішчылі іранскага вайсковага генерала;
- са знешнім гандлем: Трамп падпісаў новае гандлёвае пагадненне паміж ЗША, Мексікай і Канадай;
- з эканомікай: 63% амерыканцаў адабраюць, як Трамп кіруе эканомікай.
0
0
0
0
0
0