Сімферопальскае вадасховішча
Падкантрольныя Расіі ўлады Сімферопаля рыхтуюць графік пагадзіннай падачы вады жыхарам горада з-за недахопу вады ў крымскіх вадасховішчах, пішуць Крым. Рэаліі.
Пра гэта паведамілі на аператыўна-гаспадарчай нарадзе ў расійскай адміністрацыі Сімферопаля 5 лютага.
«Будзе ўведзена абмежаванне падачы вады. Рэжым будзе размешчаны на сайце адміністрацыі Сімферопаля і дадаткова прадубляваны ў СМІ», — сказала кіраўнік Сімферопаля Алена Працэнка.
Паводле яе слоў, абмежаванні падачы вады закрануць як шматкватэрныя дамы, так і прыватны сектар, за выняткам сацыяльна-значных аб'ектаў.
Працэнка зазначыла, што паўвостраў знаходзіцца «на піку малаводнага года, і гэта — самая вострая праблема».