Карэспандэнт «Нашай Нівы» сустрэў на Мінскай кніжнай выставе былога кіраўніка Белтэлерадыёкампаніі, а цяпер дэпутата Генадзя Давыдзьку.
Давыдзька склаў спіс кніг, якія варта пачытаць аўдыторыі «Нашай Нівы».
— Цяпер я сам чытаю Гумілёва, вывучаю пасіянарную сістэму, а раіў бы прачытаць усяго Караткевіча.
Потым… Уладзімір Арлоў. Яго гістарычныя кніжкі абавязкова прачытаць.
З замежнікаў… Леанід Андрэеў, Андрэй Платонаў — забытыя рускія аўтары, але іх трэба, напэўна, перачытаць сёння. Захапляюся Маркесам: «Сто гадоў адзіноты», напрыклад.
— А «Восень патрыярха» вам як? (Твор, які апісвае норавы і перажыванні лацінаамерыканскага дыктатара. Адна з цэнтральных падзей — інсцэніроўка ўласнай смерці, якая выклікае ў людзях не смутак па страце, а жаданне гуляць і запускаць феерверкі. Урэшце дыктатар застаецца адзін і нікому не патрэбны — Рэд.).
— І «Восень патрыярха».
— Паралелі нейкія бачацца вам з сучаснай Беларуссю?
— Шмат паралеляў. Класіка яна на тое і класіка.