Лавіна сышла на аўтамабільную горную дарогу на ўсходзе Турцыі, накрыўшы вялікую каманду ратавальнікаў, накіраваных знайсці двух людзей, зніклых без весткі з-за папярэдняй лавіны, паведамляюць турэцкія СМІ.

Каля 300 работнікаў экстранай службы выклікалі на аўтадарогу ў правінцыі Ван пасля лавіны, якая сышла позна ўвечары ў аўторак і забіла 5 чалавек. Каля поўдня ў сераду каманду ратавальнікаў накрыла другая лавіна.

Лавіна ў сераду павялічыла агульную колькасць загінулых да 28 чалавек. Загінулі 23 ратавальнікі. Пошукі астатніх працягваюцца, аднак колькі яшчэ прадстаўнікоў ратавальных службаў застаюцца пад снегам, не ўдакладняецца.

Каля 30 супрацоўнікаў службы надзвычайных сітуацый або былі выратаваны, або выбраліся з-пад снегу і былі шпіталізаваныя.

Двух чалавек, зніклых у аўторак, дагэтуль не знайшлі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0