Міністэрства адукацыі Беларусі распрацавала этычны кодэкс педагога. Пра гэта паведаміў міністр адукацыі Ігар Карпенка, піша БелТА.

Дакумент у найбліжэйшы час будзе апублікаваны ў «Настаўніцкай газеце» для абмеркавання.

Міністр нагадаў пра ўплыў асобы педагога на дзіця, на адукацыйны працэс у цэлым. Паводле яго слоў, педагагічная функцыя звязаная не толькі з выкладаннем таго ці іншага прадмета, але і з выхаваннем.

«Я прыхільнік таго, каб не было ніякіх формаў гвалту над дзіцем, у тым ліку псіхалагічнага, слоўнага», — сказаў Ігар Карпенка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0