Новы каранавірус можа перадавацца ад маці да яе ненароджанага дзіцяці, паведамілі лекары дзіцячай бальніцы ва Ухані, піша Reuters.
2 лютага пацыентка з каранавірусам нарадзіла дзіця. Немаўля абследавалі праз 30 гадзін і пацвердзілі наяўнасць каранавіруснай інфекцыі.
У нованароджанага стабільныя паказчыкі жыццёва важных функцый, няма ні ліхаманкі, ні кашлю, але назіраецца дыхавіца.