Цяперашні аб'ём здабычы захаваецца да лета.
Такое рашэнне было прынятае на нядзельным паседжанні картэлю, нягледзячы на пазіцыю Венесуэлы, Ірану і Расеі, каторая падтрымлівала тую ж прапанову, хоць сама ў картэль не ўваходзіць.
Прынцыпова супраць выступіла Саудаўская Аравія, пасля тэлефоннае размовы караля гэтай краіны з прэзідэнтам ЗША Абамам.
ЗША папярэдзіла краіны картэлю, што рост цэнаў на нафту паглыбіў бы сусветную эканамічную дэпрэсію.
Ад нізкіх цэнаў на нафту церпяць Расія і Беларусь - львіную долю іх даходаў складаюць нафта і нафтапрадукты.