Франака Вячорку — прымусова забранага ў войска актывіста апазіцыі, сына Вінцуку Вячоркі — пакаралі пазачарговым нарадам пасьля выступу хлопца на дыскусіі пра сьцягі — дзяржаўны і бел-чырвона-белы. Апроч таго, яму занесьлі вымову ў асабовую справу за невыкананьне загаду. Падставай стала абнаўленьне прыватнага дзёньніка ў інтэрнэце. Камандаваньне раней загадвала Франку заўсёды паказваць свае запісы перад публікацыяй. Хлопец вырашыў, што гэта ня тычыцца прыватнага дзёньніка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?