Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Сёння ўвечары атмасферны фронт пакіне Беларусь. Атмасферны ціск пачне інтэнсіўна расці. Заходні вецер зменіцца паўночным, а ўмовы надвор'я стане фармаваць паветраная маса з поўначы Еўропы, распавялі БелТА ў Гідрамеце.

У пятніцу, 7 лютага, снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Уначы 3-9 градусаў марозу, днём — ад мінус 5 да плюс 1. Але адчуванне холаду ўзмоцніць парывісты вецер. Днём парывы да 13-18 м/с.

У суботу раніцай і днём снег, мокры снег. На дарогах галалёдзіца. Вецер днём заходні. Уначы 4-11 градусаў марозу, месцамі — да мінус 13. Днём будзе ад мінус 5 па паўднёвым усходзе да плюс 2 па захадзе.

У нядзелю, 9 лютага, пацяплее. Уначы ад мінус 7 да нуля, днём — ад нуля да плюс 6. Днём будзе пераважна без ападкаў, на дарогах галалёдзіца. Вецер прагназуецца заходні, паўднёва-заходні ўмераны, днём месцамі парывісты.

У пачатку наступнага тыдня таксама будзе цёпла. У панядзелак у многіх раёнах прагназуецца моцны парывісты паўднёва-заходні вецер. Уначы ад мінус 5 да плюс 2, удзень — ад плюс 1 па паўночным усходзе да плюс 8 градусаў цяпла па паўднёвым захадзе.

У аўторак, 11 лютага, таксама парывісты вецер да 15-18 м/с. Днём — ад нуля да плюс 5.

У сераду, 12 лютага, часам чакаецца снег, мокры снег. Удзень — ад мінус 2 да плюс 4.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0