Міністр фінансаў ва ўрадзе Шатландыі Дэрэк Макей сышоў у адстаўку пасля таго, як газета The Scottish Sun паведаміла пра яго перапіску з непаўналетнім, піша РБК.

Паводле выдання, міністр, які ў 2013 годзе абвясціў пра сваю гомасэксуальнасць і развёўся з жонкай, на працягу паўгода перапісваўся ў Facebook і Instagram з 16-гадовым юнаком, даслаўшы таму каля 300 паведамленняў. Палітык называў свайго адрасата мілым, хваліў яго прычоску, прасіў, каб іх перапіска засталася таямніцай, а таксама запрашаў сустрэцца.

«Такі чалавек, як ён, не павінен казаць такія рэчы хлопчыку. Гэта выглядае так, як быццам ён чагосьці хоча ад майго сына. Сябры майго сына, яго дзяўчына могуць казаць яму, што ён мілы, але не гэты дзіўны тып», — заявіла газеце маці юнака.

6 лютага Макей павінен быў прадставіць у парламенце Шатландыі праект бюджэту на 2020-2021 гады, аднак за некалькі гадзін да гэтага абвясціў пра адстаўку.

«Я прымаю на сябе поўную адказнасць за свае дзеянні. Я вёў сябе па-дурному і вельмі шкадую. Я прыношу прабачэнні асобе, уцягнутай у гэтую гісторыю, і ўсёй сям'і. Я размаўляў учора ўвечары з першым міністрам [Шатландыі] і неадкладна падаў у адстаўку. Праца ва ўрадзе была для мяне велізарным гонарам, і я шкадую, што падвёў калег і прыхільнікаў», — цытуе заяву Макея Бі-бі-сі.

Кіраўнік урада Шатландыі Нікола Стэрджэн пацвердзіла, што прыняла адстаўку міністра. А лідар шатландскіх кансерватараў Джэксан Карла заклікаў Макея пакінуць і парламент Шатландыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0