Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава 6 лютага сустрэлася з педагагічным актывам Мінска. Закраналася на сустрэчы і пытанне новай сістэмы разліку зарплаты бюджэтнікам, якая ўступіла ў дзеянне з 1 студзеня. Апошнім часам выказваюцца асцярогі, што пры новай сістэме заробкі бюджэтнікаў зменшацца.
«Прэзідэнтам пастаўлена задача — прасачыць за сітуацыяй. Заробак ні ў якай меры, ні на капейку не можа быць меншым. Калі такія выпадкі ўзнікнуць, мы будзем персанальна канкрэтна разбірацца. Возьмем гэта на кантроль і, калі дзесьці гэта адбудзецца, то будзе ў момант ліквідавана», — падкрэсліла яна.
0
0
0
0
0
0