У Сочы праходзіць сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна. Яна адбываецца ў фармаце рабочага сняданку. Кіраўнікам дзяржаў падалі ежу і напоі, піша БелТА

«Кашку з раніцы елі?» — пацікавіўся Уладзімір Пуцін.

«Не на вадзе ж», — адрэагаваў беларускі кіраўнік.

«Чаму? Смачна вельмі. Вы пакаштуйце, вам спадабаецца», — настойваў расійскі лідар.

Нагадаем, сустрэча Пуціна і Лукашэнкі пачалася ў Сочы 7 лютага. Перамовы пачаліся ў фармаце сам-насам, а затым да кіраўнікоў дзяржаў далучацца члены афіцыйных дэлегацый. Як паведамлялася, частка расійскай дэлегацыі і журналісты не змаглі своечасова вылецець у Сочы з-за складаных умоў надвор'я ў Маскве.

У выніку ў Сочы разам з Пуціным на перамовах прысутнічалі намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Дзмітрый Козак (з 24 студзеня, да гэтага быў віцэ-прэм'ерам), гендырэктар «Расатама» Аляксей Ліхачоў і пасол Расіі ў Беларусі Дзмітрый Мезенцаў.

Пакуль Лукашэнка і Пуцін чакалі іншых членаў расійскай дэлегацыі, яны паехалі ў спартыўны комплекс згуляць у хакей.

За гэты час павінна даляцець расійская дэлегацыя з Мінеральных водаў, і перамовы працягнуцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0