Лукашэнка і Пуцін сумесна пераязджаюць у спарткомплекс «Галактыка», дзе згуляюць у хакей, паведамляе «Пул першага».

За гэты час павінна даляцець расійская дэлегацыя (калі надвор'е дазволіць) з Мінеральных водаў, і перамовы працягнуцца.

Як пісалася, сёння борт з часткай расійскай дэлегацыі і журналістамі не змог прызямліцца ў Сочы і паляцеў у Мінеральныя воды.

У выніку ў Сочы разам з Пуціным на перамовах прысутнічалі намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Дзмітрый Козак (з 24 студзеня, да гэтага быў віцэ-прэм'ерам), гендырэктар «Расатама» Аляксей Ліхачоў і пасол Расіі ў Беларусі Дзмітрый Мезенцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0