У 6-й гарадской клінічнай бальніцы праходзяць вучэнні па аказанні медыцынскай дапамогі пацыентам з каранавірусам, перадае «Мінск-навіны».

Паводле легенды, дзяўчына звярнулася ў 6-ю клініку самастойна. Яна нядаўна вярнулася з Кітая з сімптомамі рэспіраторнай віруснай інфекцыі. Сітуацыя неардынарная. Надзеўшы ахоўную экіпіроўку, спецыялісты ўзяліся за праверку. Пацыентку правялі ў асобны пакой, клінічна агледзелі. Западозрыўшы зусім нядобрае — каранавірус, медыкі паведамілі пра гэта ў камітэт па ахове здароўя Мінгарвыканкама. Адначасова апавясцілі службу 103 і інфекцыйную клініку. Пасля прыезду хуткай пацыентку змяшчаюць у пераносны бокс і вязуць у інфекцыйную бальніцу.

Там зробяць лабараторныя аналізы на каранавірус, вынікі якіх будуць гатовыя максімум праз 6 гадзін. А пакуль што дзяўчына будзе знаходзіцца ў боксе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0