7 лютага ў Віцебску праходзіць пасяджэнне міждзяржаўнай рабочай групы, падчас якой бакі абмяркоўваюць рэалізацыю плана па стварэнні адзінай міграцыйнай прасторы Беларусі і Расіі, перадае МУС.

«Да 1 сакавіка гэтага года мы плануем завяршыць работы па ўнясенні даных і фарміраванні агульнага спіса грамадзян, права на выезд якіх абмежаванае, — распавёў начальнік Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Беларусі Аляксей Бягун. — Інфармацыя пра гэтую катэгорыю асоб будзе знаходзіцца непасрэдна ва ўсіх пунктах пропуску на дзяржаўных межах дзвюх краін».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0