62-гадовы магілёвец забраў у даўжнiка два аўтамабільныя дыскі агульным коштам 200 рублёў. Такім чынам ён спрабаваў вярнуць пазыку, паведамляе міліцыя.

Мужчына прыйшоў да даўжнiка і стаў патрабаваць назад свае грошы. Суразмоўца спрабаваў апраўдацца і прасіў адтэрміноўку. Тады крэдытор выйшаў на двор і стаў аглядаць маёмасць, якая там знаходзілася. Нагледзеўшы два аўтамабільныя дыскі, магілёвец забраў іх.

Адразу пасля адыходу крэдытора гаспадар дыскаў звярнуўся ў міліцыю.

Завялі крымінальную справу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0