Самы папулярны беларускі блогер Улад А4 (14,7 мільёна падпісантаў на ютубе) стаў госцем праграмы «Вячэрні Ургант» разам з Ксеніяй Сабчак і беларускім выканаўцам Цімай Беларускіх. 

Улад патлумачыў выбар свайго вобразу заяўленым рэдактарамі праграмы дрэс-кодам — ніякіх брэндаў (гэта расцэньваецца як рэклама).

«Учора пасля здымак прыходжу дадому, тэлефаную вашаму рэдактару, а ён кажа, што ёсць дрэс-код: нельга прыходзіць на шоу ў брэндах. Гляджу на свой гардэроб — надзець няма чаго. Былі джынсы, але ў джынсах не хачу. Ну сумна. Гляджу на сябе ў люстэрка, раблю фота, скідаю і пытаюся: «Можа, у піжаме?» А мне кажуць: «Добрая ідэя!» І вось я тут», — патлумачыў Улад.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0