Фота Надзеі Бужан
Няма добрых вестак наконт каранавіруса з Уханя.
Агульная колькасць хворых па стане на ранак 8 лютага наблізілася да 35 тысяч, зарэгістраваныя 724 смерці (трохі больш за 2 % ад агульнай колькасці хворых).
Прыкрая навіна — вялікі рост колькасці хворых у Тайландзе і Сінгапуры, дзвюх краінах, якія кітайцы наведваюць найчасцей.
Значную колькасць выпадкаў зарэгістравалі таксама ў Японіі, Ганконгу, Тайвані, Аўстраліі, Паўднёвай Карэі, В'етнаме, Малайзіі — краінах вакол Кітая і з сувязямі з ім.
5 і 6 лютага колькасць новых выпадкаў заражэння зніжалася проці 4 лютага, калі быў адзначаны пік. Аднак 7 лютага колькасць новых заражэнняў ізноў падскочыла.
Колькасць выпадкаў новага каранавіруса (2019-nCoV)
Дата | Агулам | За дзень | Рост за дзень (%) |
---|---|---|---|
Люты 7 | 34,875 | 3,436 | 11% |
Люты 6 | 31,439 | 3,163 | 11% |
Люты 5 | 28,276 | 3,723 | 15% |
Люты 4 | 24,553 | 3,927 | 19% |
Люты 3 | 20,626 | 3,239 | 19% |
Люты 2 | 17,387 | 2,836 | 19% |
Люты 1 | 14,551 | 2,603 | 22% |
Студз. 31 | 11,948 | 2,127 | 22% |
Студз. 30 | 9,821 | 2,005 | 26% |
Студз. 29 | 7,816 | 1,755 | 29% |
Студз. 28 | 6,061 | 1,482 | 32% |
Студз. 27 | 4,579 | 1,778 | 63% |
Студз. 26 | 2,801 | 786 | 39% |
Студз. 25 | 2,015 | 703 | 54% |
Студз. 24 | 1,312 | 468 | 55% |
Студз. 23 | 844 | 265 | 46% |
Добрая навіна, што заразнасць віруса застаецца не супервысокая. Гэта дае надзею, што эпідэмію ўдасца лакалізаваць.
Выпадкі па краінах (па стане на ранак 8 лютага)
Краіна | Выпадкі | Смерці | Рэгіён |
---|---|---|---|
Кітай | 34,574 | 722 | Азія |
Японія | 89 | 0 | Азія |
Сінгапур | 33 | 0 | Азія |
Тайланд | 32 | 0 | Азія |
Ганконг | 26 | 1 | Азія |
Паўдн. Карэя | 24 | 0 | Азія |
Тайвань | 17 | 0 | Азія |
Аўстралія | 15 | 0 | Акіянія |
Малайзія | 15 | 0 | Азія |
Нямеччына | 14 | 0 | Еўропа |
В'етнам | 13 | 0 | Азія |
ЗША | 12 | 0 | Паўн. Амерыка |
Макаа | 10 | 0 | Азія |
ААЭ | 7 | 0 | Азія |
Канада | 7 | 0 | Паўн. Амерыка |
Францыя | 6 | 0 | Еўропа |
Філіпіны | 3 | 1 | Азія |
Італія | 3 | 0 | Еўропа |
Індыя | 3 | 0 | Азія |
Вялікабрыт. | 3 | 0 | Еўропа |
Расія | 2 | 0 | Еўропа |
Непал | 1 | 0 | Азія |
Фінляндыя | 1 | 0 | Еўропа |
Швецыя | 1 | 0 | Еўропа |
Шры-Ланка | 1 | 0 | Азія |
Камбоджа | 1 | 0 | Азія |
Бельгія | 1 | 0 | Еўропа |
Іспанія | 1 | 0 | Еўропа |