Працэдуру прыёму замежнікаў у грамадзянства Расіі істотна спросцяць, піша «Камерсант». Атрымаць расійскае грамадзянства можна будзе, не адмаўляючыся ад ужо наяўнага іншага грамадзянства. Адпаведныя змены ў закон «Аб грамадзянстве РФ» рыхтуе ўрад. Законапраект могуць унесці ў Дзярждуму ўжо ў гэтым месяцы.

Пра падрыхтоўку ўрадам заканадаўчых зменаў, якія спрашчаюць грамадзянам іншых дзяржаў атрыманне грамадзянства РФ, «Камерсанту» распавялі суразмоўцы з працоўнай групы па рэалізацыі Канцэпцыі дзяржаўнай міграцыйнай палітыкі. Група, у якую ўваходзяць прадстаўнікі розных ведамстваў і парламентарыі, была створана ў сакавіку 2019 года распараджэннем Уладзіміра Пуціна. Перад ёй стаіць задача прыцягнуць у Расію як мага больш новых грамадзян — ад 5 да 10 мільёнаў. Вырашаюць яе праз змяненне міграцыйных рэжымаў і рэфармаванне інстытута грамадзянства.

У прэс-службе ўрада, куды «Камерсант» звярнуўся з запытам, пацвердзілі інфармацыю аб падрыхтоўцы такіх зменаў.

Ва ўрадзе адзначылі, што праца над законапраектам завяршаецца, пасля ўзгаднення з адміністрацыяй прэзідэнта ён будзе накіраваны ў Дзярждуму. Там яго ўжо чакаюць. «Мы хочам у вясновую сесію гэтае пытанне закрыць, каб усе ахвотныя маглі стаць грамадзянамі Расіі. Адпаведна, Расія што будзе рабіць? Яна будзе сваіх грамадзян абараняць», — сказаў віцэ-спікер ніжняй палаты Пётр Талстой.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0